Візіт старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч

Вы здесь

Облако тегов

12 студзеня, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Нясвіжскім раёне. Спікер парламента ў першую чаргу наведаў СП ТАА «Фармлэнд». Як мы паведамлялі раней, тут з плазмы крыві чалавека  будуць вырабляць альбумін, імунаглабулін нармальны для ўнутрывеннага ўвядзення, фактар згортвання VIII і фактар згортвання IX. Аб’ёмы перапрацоўкі плазмы разлічаны на 100 000 літраў у год з магчымасцю павелічэння перапрацоўкі да 300 000 літраў плазмы ў год. На сённяшні час прэпараты, што будуць вырабляцца на прадпрыемстве па сістэме імпартазамяшчэння, дазволяць дзяржаве штогод эканоміць сур’ёзныя сродкі на іх закупцы за мяжой.

У паездцы старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь суправа-джалі старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко, намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Валерый Шаўчук,  старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі.
 

Па матэрыялах сатйта nesvizh-news.by